Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біхевіяры́зм

(англ. behaviourism, ад behaviour = паводзіны)

кірунак у амерыканскай псіхалогіі, які лічыць прадметам псіхалогіі паводзіны.

біхраматаме́трыя

(ад біхраматы + -метрыя)

метад колькаснага аналізу, пры якім асноўным рэагентам з’яўляецца цітраваны раствор біхрамату калію.

біхрама́ты

(ад бі- + храматы)

тое, што і дыхраматы.