Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бінакуля́рны

(фр. binoculaire)

1) які ажыццяўляецца двума вокамі вачыма;

б. зрок — звычайнае бачанне абодвума вокамі вачыма;

2) прызначаны для двух вачэй;

б. мікраскоп — мікраскоп з двума акулярамі.

бінаміна́льны

(ад бі- + намінальны)

які мае два імені, дзве назвы, як напр. у батанічнай і заалагічнай тэрміналогіі.

бінамія́льны

(ад біном)

які належыць да бінома;

б-ыя каафіцыенты — каэфіцыенты ў раскладанні бінома Ньютана.

бінарма́ль

(ад бі- + нармаль)

мат. нармаль крывой, перпендыкулярная да яе галоўнай нармалі.

біна́рны

(лац. binarius = двайны)

1) які складаецца з дзвюх частак, двух кампанентаў, напр. сплаў з двух металаў або металу і неметалу;

2) дваічны (у сістэме злічэння, калі ўсе лікі запісваюцца пры дапамозе дзвюх лічбаў).

бінаура́льны

(ад лац. bini = два + auris = вуха);

б. эфект — здольнасць чалавека і вышэйшых жывёл вызначаць напрамак, адкуль прыходзіць гук, абумоўленая тым, што да абодвух вушэй гукі прыходзяць неадначасова і неаднолькавымі па сіле.

біно́кль

(фр. binocle, ад лац. bini = два + oculum = вока)

аптычная прылада з дзвюх паралельна злучаных трубак для разглядвання аддаленых прадметаў.

біно́м

(ад бі- + гр. nome = частка)

сума або рознасць двух алгебраічных выразаў, двухчлен;

б. Ньютана — формула, якая ўяўляе сабой ступень некаторага двухчлена ў выглядзе сумы (параўн. маном, паліном).

біно́мен

(ад бі- + лац. nomen = імя)

прынятая ў біялагічнай наменклатуры двайная назва асноўнай таксанамічнай (гл. таксаномія) катэгорыі — віду.

бінт

(ням. Binde)

марлевая стужка, якая ўжываецца для перавязкі ран, пераломаў і інш.