Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біс

(фр. bis, ад лац. bis = двойчы)

выгук, якім просяць артыста паўтарыць толькі што выкананы ім нумар праграмы.

бісегмента́цыя

(ад бі- + сегментацыя)

двухбаковая сегментацыя цела арганізма.

бісексуалі́зм

(ад бі- + сексуалізм)

1) тое, што і гермафрадытызм;

2) палавая цяга як да асоб процілеглага полу, так і ўласнага.

бісексуа́льны

(ад бі- + сексуальны)

1) двухполы;

2) які мае палавую цягу да прадстаўнікоў абодвух полаў.

бісе́ктар

(лац. bisector = які раздзяляе надвае)

1) плоскасць, у якой ляжыць рабро двухграннага вугла і якая дзеліць гэты вугал на дзве аднолькавыя часткі;

2) інструмент, які дзеліць вугал папалам.

бісектры́са

(фр. bissectrice, ад лац. bissectrix, -icis = якая рассякае папалам)

прамая лінія, якая праходзіць праз вяршыню вугла і дзеліць яго папалам.

бі́сер

(ар. busr = пацеркі)

дробныя рознакаляровыя шкляныя або металічныя пацеркі для вышывання, упрыгожвання.

бісіно́з

(ад гр. byssos = бавоўна + -ноз)

прафесійнае захворванне лёгкіх (гл. пнеўмаканіёзы), якое развіваецца ў сувязі з удыханнем баваўнянага пылу.

біскві́т

(фр. biscuit)

1) высокакаларыйнае пульхнае печыва з цеста, у якое пакладзена многа жаўткоў і бялковай пены;

2) не пакрыты палівай фарфор.

бі́скуп

(польск. biskup < ст.-в.-ням. biscof, ад гр. episkopos)

вышэйшае духоўнае званне ў католікаў (параўн. епіскагі).