Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біфака́льцы

(ад бі- + фокус)

які мае два фокусы;

б-ыя акуляры — акуляры, у якіх верхняя частка шкельцаў дазваляе бачыць далёкія прадметы, а ніжняя служыць для чытання.

біфідабактэ́рыі

(ад лац. bifidus = падзелены на дзве часткі + бактэрыі)

група актынаміцэтаў, складаюць да 80—90% кішачнай флоры дзяцей і маладняку сельскагаспадарчых жывёл у перыяд малочнага выкормлівання.

біфіля́р

(ад бі- + лац. filum = нітка)

электрычны праваднік, складзены ў дзве столкі.

біфіля́рны

(ад біфіляр)

які складаецца з дзвюх нітак або дратоў;

б-ая абмотка — абмотка электраапаратаў або прыбораў складзеным у дзве столкі правадніком.

біфо́рыум

(н.-лац. biforium, ад лац. biforis = двухдзверны)

двухчасткавае аркаднае акно або арачны праём, характэрныя для архітэктуры раманскага і гатычнага стыляў.

біфурка́цыя

(лац. bifurcatio = раздваенне)

1) раздзяленне ракі на дзве пратокі, якія ўпадаюць у розныя басейны;

2) падзел трубчастага органа на дзве галіны, напр. трахеі на дзве бронхі;

3) падзел старшых класаў сярэдняй школы на два патокі, напрамкі ў навучанні, напр. на гуманітарны і матэматычны (параўн. поліфуркацыя).

біфштэ́кс

(англ. beef-steaks = кавалачкі ялавічыны)

кавалак абсмажанай ялавічыны з сярэдняй часткі хрыбта тушы.