Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

біпалі́ды

(ад бі- + гр. polis, -idos = горад-дзяржава)

тое, што і біпатрыды.

біпаля́рнасць

(ад біпалярны)

геаграфічнае пашырэнне жывых арганізмаў адзінага віду ў халодных і ўмераных шыротах абодвух паўшар’яў (напр. акулы, кіты, коцікі, сардзіны і інш.) і іх адсутнасць у трапічным поясе.

біпаля́рны

(ад бі- + палярны)

двухполюсны;

б-ыя каардынаты — лікі, якія вызначаюць становішча пункта адносна двух выбраных пунктаў, што называюцца полюсамі.

біпатры́ды

(ад бі- + гр. patris, -idos = бацькаўшчына)

асобы, якія адначасова маюць грамадзянства дзвюх або больш дзяржаў.

біпедалі́зм

(ад бі- + лац. pes, pedis = нага)

двухногі спосаб перамяшчэння, характэрны для чалавека, птушак і некаторых жывёл.

біпіна́рыя

(ад бі- + лац. pinna = пяро, плаўнік)

двухбакова-сіметрычная лічынка марскіх зорак.

біпла́н

(фр. biplan, ад лац. bis = двойчы + planum = плоскасць)

самалёт з дзвюма плоскасцямі крылаў, размешчанымі паралельна адна над другой па абодва бакі фюзеляжа (параўн. манаплан, трыплан).

біпры́зма

(ад бі- + прызма)

прызма, склееная з дзвюх прызмаў іх асновамі.