Аі́д
(гр. Aides = імя бога падземнага свету ў старажытнагрэчаскай міфалогіі)
царства мёртвых, апраметная.
аідыёпс
(н.-лац. oidiopsis)
недасканалы грыб сям. маніліевых, які паразітуе на лісці флёксаў і іншых раслін.
аі́дыум
(лац. oidium, ад гр. oidion = яечка)
грыбная хвароба вінаграду, якая характарызуецца ўтварэннем на ўсіх надземных органах расліны шаравата-белага налёту.