Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ізаста́зія ізастазі́я

(ад іза- + -стазія)

стан раўнавагі зямной кары, пры якім яна нібы плавае на больш шчыльнай падкорнай масе па законах Архімеда.

ізата́кі

(ад іза- + гр. teko = растапляю)

ізалініі тэрмінаў крыгалому вод сушы.

ізатамі́ды

(н.-лац. isotomidae)

сямейства насякомых атрада нагахвостак; жывяцца расліннымі і жывёльнымі рэшткамі, ёсць шкоднікі раслін.

ізатані́я

(ад іза- + -танія)

1) аднолькавасць напружання, ціску.

2) тое, што і ізаасмія.

ізата́хі

(ад іза- + гр. tachos = хуткасць)

ізалініі хуткасцей ветру, воднага цячэння і інш.

ізато́ны

(ад іза- + гр. tonos = напружанне)

атамы розных хімічных элементаў, у ядрах якіх ёсць аднолькавая колькасць нейтронаў.

ізато́пы

(ад іза- + гр. topos = месца)

разнавіднасці атамаў аднаго і таго ж хімічнага элемента, якія маюць аднолькавую колькасць пратонаў, але розны лік нейтронаў і адрозніваюцца масай.

ізатрапі́я

(ад ba- + -трапія)

аднолькавасць фізічных уласцівасцей рэчыва (напр. механічных, аптычных, электрычных) па ўсіх яго напрамках (проціл. анізатрапія 1).

ізатро́пны

(ад іза- + -тропны)

які характарызуецца ізатрапіяй.

ізатэ́ра

(ад іза- + гр. theros = лета)

лінія на карце, якая злучае месцы з аднолькавай сярэдняй тэмпературай лета.