Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стаўро́неіс

(н.-лац. stauroneis)

аднаклетачная дыятомавая водарасць сям. навікулавых, якая пашырана ў прэсных, саланаватых і марскіх водах, у донных асадках, у тарфяна-балотных глебах.

стафа́ж

(ням. Staffage)

невялікія фігуры людзей і жывёл, намаляваныя ў пейзажнай карціне для яе ажыўлення.

стафілако́кі

(н.-лац. staphylococcus, ад гр. staphyle = гронка + kokkos = зерне)

шарападобныя бактэрыі, якія пры размнажэнні ўтвараюць аб’яднанні клетак накшталт вінаградных гронак; выклікаюць нагнаенне ран, абсцэсы, фурункулы, ангіны і інш.

стафіліні́ды

(н.-лац. staphylinidae)

сямейства жукоў, якое ў сусветнай фауне налічвае каля 20 тысяч відаў; жывуць у глебе, подсціле, гноі гною, грыбах, мурашніках, гнёздах птушак і інш.

стафіло́ма

(ад гр. staphyle = вінаградная гронка + -ома)

выпінанне змененай рагавой абалонкі вока, спаянай з радужнай абалонкай.

стахасты́чны

(ад гр. stochasis = здагадка)

выпадковы, імаверны.

стахібо́трыс

(н.-лац. stachybotrys)

недасканалы грыб сям. дэмацыевых, які развіваецца ў глебе, на адмерлых рэштках раслін і іншых субстратах, багатых цэлюлозай.

стахіботрыятаксіко́з

(ад стахіботрыс)

атручэнне жывёл грубымі расліннымі кармамі, пашкоджанымі ядавітым плесневым грыбам стахіботрысам чаргаваным.

стаці́нка

(балг. stotinka)

разменная манета Балгарыі, роўная 1/100 лева.

ста́цыя

(лац. statio = месцапрабыванне)

месцапрабыванне сукупнасці асобін аднаго віду жывёл, якое выкарыстоўваецца імі пастаянна або ў абмежаваны перыяд; адрозніваюцца стацыі дзённыя і начныя, сезонныя, размнажэння, харчавання.