Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прэтэндэ́нт

(лац. praetendens, -ntis)

асоба, якая дамагаецца права на што-н. (напр. п. на шахматную карону).

прэтэ́нзія

(лац. praetensio)

дамаганне валодаць чым-н., патрабаванне, іск (напр. п. на спадчыну);

2) скарга, выражэнне незадаволенасці з выпадку чаго-н. (прад’явіць прэтэнзіі);

3) імкненне прыпісаць сабе якасці, якіх звычайна няма (напр. прэтэнзіі на культурнасць).

прэтэнцыёзны

(рус. претенциозный, ад фр. pretentieux = патрабавальны)

1) надуманы, манерны (напр. п-ая архітэктура);

2) які прэтэндуе на значнасць, арыгінальнасць (напр. п-ыя паводзіны).

прэтэ́рыт

(лац. praeteritum)

лінгв. прошлы час.

прэфарма́цыя

(ад лац. preformare = утвараць наперад)

распаўсюджаная ў біялогіі 18 ст. тэорыя, паводле якой у палавых клетках у гатовым выглядзе знаходзіцца цалкам сфарміраваны зародак, а далейшае развіццё яго заключаецца толькі ў павелічэнні памераў.

прэфармі́зм

(ад лац. preformare = утвараць наперад)

вучэнне аб наяўнасці ў палавых клетках матэрыяльных структур, якія прадвызначаюць развіццё зародка і ўласцівасці будучага арганізма.

прэфе́кт

(лац. praefectus = начальнік)

1) асоба, якая займала вайсковую, адміністрацыйную, судовую або гаспадарчую пасаду ў Стараж. Рыме;

2) прадстаўнік цэнтральнага ўрада ў правінцыях, дэпартаментах, прэфектурах некаторых краін;

3) начальнік паліцыі ў некаторых краінах Зах. Еўропы.

прэфекту́ра

(лац. prefectura)

1) адміністрацыйная адзінка ў старажытнарымскай імперыі;

2) адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзін ка ў некаторых краінах, напр. у Японіі;

3) службовае памяшканне прэфекта, яго канцылярыя.

прэфера́нс

(фр. preference = літар. перавага, ад лац. praeferre + аддаваць перавагу)

трохасабовая (або чатырохасабовая) картачная гульня.

прэферэнцы́йны

(лац. praeferens, -ntis = які аддае перавагу)

які мае адносіны да прэферэнцыі, заснаваны на ёй.