Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

аластэры́чны

(ад ала- + гр. stereos = прасторавы);

а-ая рэгуляцыя — кантроль за хуткасцю працякання асобных метабалічных працэсаў у арганізме за кошт змены актыўнасці рэгулятарных ферментаў.

ала́сы

(якуцк. alasi)

неглыбокія паніжэнні рэльефу акруглай формы пераважна карставага паходжання.

алатаспо́ра

(н.-лац. alatospora)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на лісці розных дрэвавых парод у вадзе.

алатранспланта́т

(ад ала + трансплантат)

орган або ўчастак тканкі, выкарыстаныя для алатрансплантацыі.

алатранспланта́цыя

(ад ала- + трансплантацыя)

перасадка трансплантата ад аднаго прадстаўніка якога-н. біялагічнага віду іншаму прадстаўніку таго ж віду (параўн. гетэратрансплантацыя, ксенатрансплантацыя).

алатро́пія

(ад ала- + -тропія)

здольнасць аднаго і таго ж хімічнага элемента выступаць у выглядзе некалькіх простых рэчываў (напр. вуглярод існуе ў выглядзе вугалю, графіту і алмазу).

алатро́фны

(ад ала- + -трофны);

а-ае возера — возера, вада якога атрымлівае ў значнай колькасці біягенныя, мінеральныя і арганічныя рэчывы з вадазбору.

алатэтрапло́ід

(ад ала- + гр. tetra = чатыры + haploos = адзінкавы + -оід)

тое, што і амфідыплоід.

алафа́н

(ад ала- + гр. phaino = выдаюся, выпінаюся)

мінерал класа сілікатаў бледна-блакітнага, зеленаватага або бурага колеру.

алафо́н

(ад ала- + -фон)

лінгв. гук, які адрозніваецца ад іншага гука фанетычнай прыметай, а не функцыяй.