радыёкампара́тар
(ад радыё- + кампаратар)
прыбор для вымярэння напружання электрычнай складовай электрамагнітнага поля ў дадзеным пункце.
радыёкампара́тар
(ад радыё- + кампаратар)
прыбор для вымярэння напружання электрычнай складовай электрамагнітнага поля ў дадзеным пункце.
радыёкана́л
(ад радыё- + канал)
паласа частот электрамагнітных ваганняў, выдзеленая для дадзенай перадачы.
радыёканта́кт
(ад радыё- + кантакт)
кантакт, устаноўлены з дапамогай радыё.
радыёканцэ́рт
(ад радыё- + канцэрт)
канцэрт, які перадаецца па радыё.
радыёка́псула
(ад радыё- + капсула)
тое, што і радыёпілюля.
радыёкасмало́гія
(ад радыё- + касмалогія)
навука, якая вывучае космас пры дапамозе метадаў радыёастраноміі.
радыёклу́б
(ад радыё- + клуб)
грамадскае таварыства, якое аб’ядноўвае аматараў радыё.
радыёко́д
(ад радыё- + код)
сістэма сімвалаў (код), прынятая ў радыёсувязі.
радыёко́мпас
(ад радыё- + компас)
радыёнавігацыйная прылада для вызначэння курсу самалёта ці карабля.
радыёко́мплекс
(ад радыё- + комплекс)
сукупнасць радыётэхнічных прыбораў, прызначаная для выканання пэўнага задання.