Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

віка́рны

(лац. vicarius = які замяшчае)

замяшчальны;

в-ыя віды — сістэматычна блізкія віды раслін або жывёл, якія займаюць розныя арэалы ці трапляюцца ў межах аднаго арэала, але ў розных экалагічных умовах (напр. дуб скальны, вядомы на паўднёвым захадзе Беларусі, і дуб звычайны, пашыраны на ўсёй тэрыторыі).

віка́рый

(лац. vicarius)

памочнік архірэя ў праваслаўнай царкве, прыхадскога святара — у каталіцкай.

вікарыя́т

(ад лац. vicarius = які замяшчае)

з’ява, пры якой блізкія віды раслін або жывёл займаюць розныя арэалы ці трапляюцца ў межах аднаго арэала, але ў розных экалагічных умовах.

вікасо́л

[ад ві(тамін) K + лац. sol(utio) = раствор]

водарастваральны аналаг вітаміну К, лекавы сродак для спынення крывацёку, лячэння жаўтухі, гемарою, прамянёвай хваробы і інш.

ві́кінг

(ст.-сканд. vikingr)

старажытнаскандынаўскі марскі воін, удзельнік нападаў на еўрапейскія краіны.

віко́нт

(фр. vicomte)

дваранскі тытул у краінах Зах. Еўропы, сярэдні паміж тытуламі барона і графа.

віксаці́н

(ад ням. wichsen = змазваць)

непрамакальная, падобная на цырату; тканіна.

віктары́на

(ад лац. victoria = перамога)

гульня ў адказы на пытанні з розных галін ведаў.

віктарыяні́зм

[ад англ. Victoria = імя англ. каралевы (1837—1901)]

кірунак маралі, які заключаецца ў пурытанска-аскетычных адносінах да палавога жыцця, адмаўленні значэння пачуццёвасці ва ўзаемаадносінах мужчыны і жанчыны.

вікто́рыя

(лац. victoria = перамога)

1) уст. перамога;

2) старадаўні заходнееўрапейскі сорт слівы;

3) тое, што і вікторыя-рэгія.