Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ізанама́лы

(ад іза- + гр. anomalos = няроўны)

ізалініі адхіленняў велічыні пэўнага метэаралагічнага элемента (атмасфернага ціску, тэмпературы паветра і інш.) ад значэння, прынятага за норму.

ізане́фы

(ад іза- + гр. nephos = воблака)

ізалініі хмарнасці ў дадзены момант або за пэўны перыяд.

ізанітры́лы

(ад іза- + нітрылы)

тое, што і ізацыяніды.

ізапа́гі

(ад іза- + гр. pagos = лёд)

ізалініі трываласці ледаставу на вадаёмах.

ізапахі́ты

(ад іза- + гр. pachys = тоўсты)

ізалініі таўшчыні геалагічных адкладаў аднаго ўзросту або складу.

ізапе́ктыкі

(ад іза- + гр. pektos = зацвярдзелы, замёрзлы)

ізалініі дат замярзання вод.

ізаперыметры́чны

(ад іза- + перыметр)

аднолькавы па перыметру;

і-ыя задачы — клас задач варыяцыйнага вылічэння на знаходжанне ўсіх крывых, што маюць аднолькавы перыметр.

ізапі́кны

(ад іза- + гр. pyknos = шчыльны)

ізалініі шчыльнасці марской вады.

ізапла́стыка

(ад іза- + пластыка)

тое, што і гамапластыка.

ізапле́ты

(ад іза- + гр. plethos = колькасць)

ізалініі якой-н. фізічнай велічыні, што адлюстроўваюць яе як функцыю дзвюх пераменных (напр. салёнасць вадаёма ў залежнасці ад глыбіні і аддаленасці ад берага).