Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

энергасістэ́ма

(ад энергія + сістэма)

сукупнасць крыніц энергіі і ўстройстваў для яе перадачы і размеркавання.

энергеты́зм

(ад гр. energetikos = які датычыць энергіі)

ідэалістычная плынь у філасофіі прыродазнаўства канца 19 — пач. 20 ст., якая лічыць першаасновай свету энергію.

энерге́тык

(ад энергетыка)

спецыяліст у галіне энергетыкі.

энерге́тыка

(гр. energetikos = які датычыць энергіі)

1) галіна гаспадаркі, якая ахоплівае энергетычныя рэсурсы, выпрацоўку, пераўтварэнне, перадачу і выкарыстанне розных відаў энергіі;

2) раздзел фізікі, які вывучае ўласцівасці энергіі (напр. ядзерная э.).

эне́ргія

(гр. energeia = дзеянне, дзейнасць)

1) мера руху матэрыі і яе здольнасць выконваць работу;

2) перан. рашучасць і настойлівасць у дасягненні пастаўленай мэты.

энзао́тыя

(н.-лац. enzootia, ад гр. en = у, на + zoon = жывёліна)

пашырэнне інфекцыйнай хваробы жывёл на абмежаванай тэрыторыі або акваторыі (параўн. панзаотыя, эпізаотыя).

энзімало́гія

(ад энзімы + -логія)

тое, што і ферменталогія.

энзімапа́тыі

(ад энзімы + -патыя)

спадчынныя захворванні, абумоўленыя адсутнасцю якога-н. ферменту або змяненнем яго актыўнасці.

энзі́мы

(ням. Enzyme, ад гр. en = у, унутры + zyme = закваска)

тое, што і ферменты.

энігматы́чны

(ад гр. ainigma, -atos = загадка)

незразумелы, загадкавы.