Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

стрэптацы́д

[ад стрэпта(кокі) + -цыд]

лекавы прэпарат, які зніжае жыццядзейнасць кокаў і выкарыстоўваецца пры ангіне, ганарэі, лячэнні ран, апёкаў і інш.

стрэс

(англ. stress = напружанне)

стан напружання арганізма, які ўзнікае пад уплывам моцных уздзеянняў (холаду, голаду, псіхічных і фізічных траўм).

стрэ́та

(іт. stretta)

1) паскарэнне музычнага тэмпу;

2) заключны раздзел музычнага твора, які праходзіць у асабліва хуткім тэмпе.

стрэ́тчынг

(англ. stretching = расцягванне)

комплекс фізічных практыкаванняў для расцягвання пэўных частак цела, пры якім чаргуюцца напружанне і расслабленне розных мышцаў.