Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кетгу́т

(англ. catgut)

ніці з кішак дробнай рагатай жывёлы, якія выкарыстоўваюць пры хірургічных аперацыях для ўнутраных швоў і перавязкі сасудаў.

кетме́нь

(цюрк. ketmen)

сельскагаспадарчая прылада тыпу матыкі, якой у Сярэд. Азіі акучваюць пасевы, капаюць і чысцяць арыкі.

кето́зы

(ням. Ketosen)

монацукрыды, у малекулах якіх прысутнічае кетонавая група.

кето́н

[ад к(альцый) + (ац)этон]

арганічнае злучэнне, якое змяшчае карбанільную групу, звязаную з двума вуглевадароднымі радыкаламі​1.

кетса́ль

(ісп. quetzal, ад індз. quetsalli = назва гпушкі)

1) грашовая адзінка Гватэмалы, роўная 100 сентава;

2) тое, што і квезаль.

кетч

(англ. catch = лавіць)

разнавіднасць прафесійнай спартыўнай барацьбы, якая дазваляе любыя сілавыя прыёмы.

ке́тчуп

(англ. ketchup)

востры таматны соус са спецыямі.

кефаламе́трыя

(ад гр. kephale = галава + -метрыя)

сістэма вымярэння галавы чалавека пры дапамозе антрапаметрычных інструментаў.

кефа́ль

(гр. kephale = галава)

марская прамысловая рыба атрада кефалепадобных са сплюснутым з бакоў целам.

кефі́р

(рус. кефир, ад асец. k’aepy)

густы кіславаты напітак, які вырабляецца з каровінага малака шляхам спіртавога і малочнакіслага браджэння.