Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ізамарфі́зм

(ад іза- + -марфізм)

1) здольнасць рэчываў, блізкіх паводле хімічнага саставу, крышталізавацца ў аднолькавых формах;

2) мат. наяўнасць узаемаадзначанага адлюстравання дзвюх сукупнасцей, якое захоўвае іх структурныя ўласцівасці.

ізамарфі́я

(ад іза- + гр. morphe = форма)

аднолькавыя марфалагічныя прыкметы ў прадстаўнікоў розных груп арганізмаў, далёкіх з пункту погляду сістэматыкі.

ізамера́зы

(ад ізамеры)

ферменты, якія каталізуюць унутрымалекулярную перабудову, у тым ліку ўзаемапераўтварэнне ізамераў арганічных злучэнняў у жывых клетках.

ізаме́ры

(гр. isomeres = роўна падзелены)

хімічныя злучэнні з аднолькавым саставам і малекулярнай масай, але з рознымі фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі.

ізамерыза́цыя

(фр. isomérisation, ад гр. isomeres = роўна падзелены)

ператварэнне аднаго ізамера ў другі.

ізамеры́я

(ад іза- + -мерыя)

з’ява існавання хімічных злучэнняў аднолькавага колькаснага і якаснага саставу, але з рознымі фізічнымі і хімічнымі ўласцівасцямі.

ізаметра́лы

(ад іза- + гр. ametros = несуразмерны, няправільны)

тое, што і ізанамалы.

ізаметры́зм

(ад іза- + гр. metron = мера)

суразмернасць паэтычных радкоў неаднолькавага рытмічнага малюнка.

ізаме́трыя

(ад іза- + -метрыя)

захаванне прапорцый органаў і частак цела ў перыяд росту арганізма.

ізамо́рфны

(ад іза- + -морфны)

надзелены ізамарфізмам 1.