Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

э́ндсы

(англ. ends = літар. канцы)

абрэзкі дошак да 2,4 м даўжыні (параўн. дылены).

э́ндшпіль

(ням. Endspiel, ад Ende = канец + Spiel = ігра)

заключная стадыя шахматнай або шашачнай партыі (параўн. дэбют 2, мітэльшпіль).

энды́вій

(н.-лац. endivia)

травяністая расліна сям. складанакветных, якая пашырана пераважна ў Міжземнамор’і; на Беларусі інтрадукавана як салатная расліна; цыкорыя салатная.

эндэмі́зм

(ад гр. endemos = мясцовы)

пашыранасць раслін і жывёл толькі ў пэўнай мясцовасці.

эндэ́мікі

(ад гр. endemos = мясцовы)

расліны або жывёлы, пашыраныя толькі ў пэўнай мясцовасці (параўн. касмапаліты 2).

эндэмі́чны

(ад гр. endemos = мясцовы)

мясцовы, уласцівы пэўнай мясцовасці або пашыраны ў ёй (напр. э-ыя формы фауны, э-ыя захворванні).

эндэмі́я

(ад гр. endemos = мясцовы)

абумоўленае прыроднымі фактарамі пастаяннае існаванне інфекцыйнай хваробы ў пэўнай мясцовасці.

энеалі́т

(ад лац. aeneus = медны + -літ)

пераходны перыяд ад неаліту да бронзавага веку, калі ўпершыню з’явіліся медныя прылады працы, медны век.

энерва́цыя

(ад лац. enervare = стамляць)

нервовае знясіленне.

энергабала́нс

(ад энергія + баланс)

баланс здабывання, перапрацоўкі, транспартавання, размеркавання і ўжывання ўсіх відаў энергетычных рэсурсаў і энергіі ў народнай гаспадарцы.