Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электракардыёграф

(ад электра- + кардыёграф)

прыбор, пры дапамозе якога ажыццяўляецца электракардыяграфія.

электракардыягра́ма

(ад электра- + кардыяграма)

графічны адбітак работы сэрца, зроблены электракардыёграфам.

электракардыягра́фія

(ад электра- + кардыяграфія)

метад даследавання фізіялагічных уласцівасцей сэрца шляхам графічнай рэгістрацыі электрычных імпульсаў, якія ўзнікаюць у сардэчнай мышцы.

электракару́нд

(ад электра + карунд)

штучны карунд, які атрымліваецца ў выніку электраплаўкі баксіту, натуральнага карунду або гліназёму.

электрака́ры

(ад электра- + англ. car = возік)

цялежка з электрычным рухавіком, які жывіцца ад акумулятараў, для ўнутрызаводскіх і ўнутрывакзальных перавозак грузаў.

электрака́ўстыка

(ад электра- + гр. kaustikos = пякучы, едкі)

тое, што і гальванакаўстыка.

электракра́н

(ад электра- + кран)

пад’ёмны кран, які дзейнічае пры дапамозе электрарухавіка.

электралі́нія

(ад электра- + лінія)

устройства з проваду, кабелю і электраарматуры для перадачы электраэнергіі.

электралі́ты

(ад электра- + гр. lytos = растваральны)

рэчывы, у якіх перанос электрычнага току ажыццяўляецца рухам іонаў.

электраліты́чны

(ад электроліз)

звязаны з прымяненнем электролізу, з яго вынікамі (напр. э-ая ванна, э. цынк).