Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прэс

(фр. presse, ад лац. pressus = ціск)

1) машына для апрацоўкі матэрыялаў ціскам;

2) прылада для выціскання вадкасці з чаго-н.;

3) перан. тое, што прыгнятае каго-н., што-н. (напр. цэнзурны п.).

прэ́са

(фр. presse)

агульная назва перыядычнага друку (газет, часопісаў і інш.).

прэсарэцэ́птары

(ад лац. pressus = ціск + рэцэптары)

чуллівыя нервовыя заканчэнні ў сценках крывяносных сасудаў, полых унутраных органах, якія ўспрымаюць змяненні ціску.

прэсбітэ́рый

(п.-лац. presbyterium)

падвышэнне для алтара ва ўсходняй частцы каталіцкага храма.

прэсбіяку́зіс

(ад гр. presbys = стары + akusis = слых)

паніжэнне слыху ў пажылым узросце ў выніку ўзроставых змен у тканках органа слыху.

прэсбіяпі́я

(ад гр. presbys = стары + ops, opos = вока)

старэчае аслабленне акамадацыі вока ў выніку страты крышталікам здольнасці змяняць сваю крывізну; старэчая дальназоркасць.

прэсві́тэр

(гр. presbyteros = старэйшына)

1) свяшчэннік у праваслаўнай і каталіцкай царкве;

2) кіраўнік пратэстанцкай рэлігійнай абшчыны ў Англіі.

прэсвітэрыя́нства

(ад гр. presbyteros = старэйшына)

рэлігійнае пратэстанцкае веравучэнне, адна з плыняў кальвінізму, што ўзнікла ў 16 ст. у Англіі, паслядоўнікі якога не прызнаюць улады епіскапа, а толькі свяшчэнніка (прэсвітэра 2).

прэселе́ктар

(ад лац. prae = раней, перад + селектар)

электрамагнітнае ўстройства для ўзмацнення сігналу прымальнай радыёстанцыі.

прэсені́льны

(лац. praesenilis)

перадстарэчы;

п. псіхоз — разлад псіхікі, які сустракаецца ў пажылым узросце.