Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кінафіка́цыя

(ад кіна- + -фікацыя)

разгортванне сеткі кінатэатраў для абслугоўвання насельніцтва пэўнай тэрыторыі.

кінафі́льм

(ад кіна- + фільм)

твор кінамастацтва, кінакарціна.

кінахро́ніка

(ад кіна- + хроніка)

кінафільм або кіначасопіс пра падзеі бягучага грамадскага жыцця.

кінаэпапе́я

(ад кіна- + эпапея)

кінафільм, які апавядае пра вялікія гістарычныя падзеі, стварае шырокую шматпланавую карціну грамадскага жыцця.

кінгсто́н

(англ. kingston)

клапан у падводнай частцы судна для набірання або вылівання вады.

кінда́рк

(алб. kindark)

разменная манета Албаніі, роўная 1/100 лека.

-кінез, -кінезія

(гр. kinesis = рух)

другая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае рух, перамяшчэнне.

кіне́ма

(гр. kinema = рух)

1) лінгв. артыкуляцыйная прымета фанемы;

2) структурная адзінка мімічнай (жэстыкуляцыйнай) мовы.

кінематагра́фія

(ад гр. kinema, -atos = рух + -графія)

галіна культуры і прамысловасці, якая выпускае кінафільмы і паказвае гледачам.

кінемато́граф

(ад гр. kinema, -atos = рух + -граф)

1) комплекс апаратаў і метадаў, якія забяспечваюць здымку і паказ на экране кінафільмаў;

2) відовішча, якое з’явілася на аснове тэхнікі кінематаграфіі.