Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кераты́т

(ад гр. keras, -atos = рог)

запаленне рагавой абалонкі вока.

кераці́н

(ад гр. keras, -atos = рог)

бялковае рэчыва, састаўная частка рагавога слоя валасоў, ногцяў, капытоў, рагоў і інш.

ке́рвель, ке́рбель керве́ль, кербе́ль

(гал. kervel, ням. Kerbel)

травяністая расліна сям. парасонавых з зубчастым лісцем і дробнымі белымі кветкамі ў парасоніках, пашыраная ў Еўразіі; лекавая, вострапрыпраўная і меданосная.

ке́рлінг

(англ. curling)

спартыўная гульня, мэта якой трапіць пушчанай па лёдзе бітой у намаляваную на ім мішэнь.

керме́ты

[ад кер(аміка) + мет(ал)]

матэрыялы, у якіх аб’яднаны ўласцівасці керамічных рэчываў (высокая цвёрдасць, тугаплаўкасць і інш.) і металаў (напр. значная цеплаправоднасць, пластычнасць).

керн

(ням. Kem)

1) парода, грунт, якія бяруць для пробы пустацелым інструментам, напр. бурам пры бурэнні свідравін;

2) пункт, які наносіцца кернерам пры разметцы загатовак для далейшай апрацоўкі.

ке́рнер

(ням. Körner)

слясарны інструмент у выглядзе завостранага стальнога стрыжня, які прымяняецца пры разметцы загатовак для далейшай апрацоўкі.

ке́сар

(гр. kaisar, ад лац. Caesar = прозвішча Юлія Цэзара)

тое, што і цэзар.

кесо́н

(фр. caisson)

1) воданепранікальная камера, якую апускаюць на дно мора ці ракі пры падводных работах;

2) стальная каробка ў металургічных печах, у якой цыркулюе вада для ахаладжэння;

3) архіт. паглыбленне ў форме геаметрычнай фігуры на столі або на ўнутранай паверхні аркі.

ке́та

(рус. кета, ад эвенк. keta)

марская прамысловая рыба сям. ласасёвых.