Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мастадо́нт

(н.-лац. mastodon, -ntis, ад гр. mastos = сасок + odus, -ontos = зуб)

вялізная вымерлая хобатная жывёла, продак слана; жыла ў кайназоі.

мастаіды́т

(ад гр. mastos = сасок + eidos = выгляд)

запаленне слізістай абалонкі паветраносных ячэек соскападобнага адростка скроневай косці.

мастапа́тыя мастапаты́я

(ад гр. mastos = сасок + -патыя)

група захворванняў малочнай залозы, якая характарызуецца разрастаннем жалезістай або фібрознай тканкі залозы.

мастурба́цыя

(н.-лац. masturbatio)

тое, што і ананізм.

ма́стыкс

(лац. mastix, ад гр. mastiche = жывіца)

смала масцікавага дрэва, якое расце ў Міжземнамор’і; выкарыстоўваецца для вырабу лакаў і ў медыцыне.

масты́т

(лац. mastitis, ад гр. mastos = сасок)

запаленне малочнай залозы; грудніца.

мастыхі́н

(іт. mestichino, ад гр. mastiche = смала)

тонкая стальная пласцінка ў выглядзе лапатачкі ці нажа для расцірання фарбаў, нанясення грунту, згладжвання мазкоў на карціне ў алейным жывапісе.

мастэктамі́я

(ад гр. mastos = грудзі + ektome = выраз)

аперацыя выдалення малочнай залозы ў жанчын пры выяўленні злаякаснай пухліны.

ма́сула

(н.-лац. massula)

пячоначны мох сям. лафозіевых, які расце ў забалочаных лясах на гнілой драўніне або каранях дрэў, што выступаюць з глебы.

масці́ка

(лац. mastix, ад гр. mastiche = жывіца)

1) вязкая маса для прыклейвання дэкаратыўных матэрыялаў, насцілу падлогі і інш.;

2) сумесь воску з фарбай для націрання паркетнай падлогі.