Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мабі́лі

[фр. (garde) mobile = рухомая гвардыя]

асобыя часці ўзброеных сіл Францыі другой пал. 19 ст., якія камплектаваліся з беспрацоўных і дэкласаваных элементаў для барацьбы супраць рэвалюцыйных выступленняў народных мас.

мабілізава́ць

(фр. mobiliser, ад лац. mobilis = рухомы)

праводзіць мабілізацыю.

мабіліза́цыя

(фр. mobilisation, ад лац. mobilis = рухомы)

1) перавод узброеных сіл дзяржавы з мірнага становішча ў поўную баявую гатоўнасць; прызыў ваеннаабавязаных запасу ў армію ў час вайны;

2) перан. прывядзенне сіл, сродкаў у актыўны стан, каб забяспечыць паспяховае выкананне якога-н. задання.

мабілі́зм

(ад лац. mobilis = рухомы)

геалагічная гіпотэза, згодна якой адбываюцца вялікія гарызантальныя перамяшчэнні мацерыковых глыб зямной кары.

мабі́льны

(фр. mobile, ад лац. mobilis = рухомы)

рухомы, здольны хутка перамяшчацца, неадкладна дзейнічаць (напр. м. атрад).

мабу́я

(н.-лац. maubia)

яшчарка сям. сцынкавых са стройным целам даўжынёй да 22 см, пашыраная ў Афрыцы, Паўд. Азіі, Паўд. і Цэнтр. Амерыцы.