Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мала́га

(ісп. malaga, ад Malaga = назва горада ў Іспаніі)

сорт дэсертнага вінаграднага віна.

малаказаало́гія

(ад гр. malakos = мяккі + заалогія)

тое, што і малакалогія.

малакало́гія

(ад гр. malakion = малюск + -логія)

раздзел заалогіі, які вывучае малюскаў.

малакафа́уна

(ад гр. malakion = малюск + фауна)

сукупнасць відаў малюскаў пэўнай мясцовасці, краіны або геалагічнага перыяду.

малакафілі́я

(ад гр. malakion = малюск + -філія)

прыстасаванасць некаторых раслін да апылення пры дапамозе смаўжоў (малюскаў).

маламо́нас

(н.-лац. mallomonas)

аднаклетачная залацістая водарасць сям. маламанадавых, якая трапляецца ў чыстых халодных водах, балотах, канавах, сажалках, старыцах, азёрах, рэках; тыповы прадстаўнік планктону.

мала́сы

(фр. mollasses, ад лац. mollis = мяккі)

тоўшчы горных парод (кангламератаў, пясчанікаў, мергеляў, глін), якія адкладваюцца ў міжгорных упадзінах пры разбурэнні гор.

малаха́й

(тат. malachai)

1) шапка з шырокімі навушнікамі, падбітая футрам;

2) шырокі кафтан без пояса.

малахі́т

(гр. malachites, ад malache = мальва)

мінерал ярка-зялёнага колеру, які выкарыстоўваецца для дэкаратыўна-мастацкіх вырабаў.

малеі́н

(ад лац. malleus = сап)

прэпарат для алергічнай дыягностыкі сапу ў коней, аслоў, мулаў.