Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

-ман

(гр. mania = шаленства; захапленне, цяга)

другая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае паняццю «заўзяты аматар».

мана-

гл. мона-.

манаве́рш

(ад мана- + верш)

верш, які складаецца з аднаго радка; аднарадковік.

манага́мія

(ад мана- + -гамія)

1) аднашлюбнасць, форма шлюбу, якая дазваляе быць у шлюбных адносінах аднаму мужчыне толькі з адной жанчынай (параўн. палігамія 1);

2) адносіны паміж жывёламі, калі самец на працягу доўгага часу спароўваецца з адной самкай (параўн. палігамія 2).

манагі́нія

(ад мана- + гр. gyne = жанчына, жонка)

аднажонства.

манаго́нія

(ад мана- + -гонія)

бясполае, вегетатыўнае размнажэнне, якое адбываецца без апладнення шляхам аддзялення часткі бацькоўскага арганізма або простага дзялення.

манагра́ма

(ад мана- + -грама)

спляценне некалькіх літар у адзін узор.

манагра́фія

(ад мана- + -графія)

навуковая праца, прысвечаная ўсебаковаму даследаванню адной тэмы, праблемы.

мана́да

(гр. monas, -ados = адзінка)

паняцце, якое абазначае непадзельнае адзінства, пачатак, аснову з’яў у некаторых філасофскіх сістэмах, напр. у ідэалістычнай філасофіі Г. Лейбніца (1646—1716).

манадало́гія

(ад манада + -логія)

вучэнне аб манадах, развітае нямецкім філосафам Г. Лейбніцам (1646—1716) і яго паслядоўнікамі.