ма́са
(лац. massa = кавалак, камяк)
1) фізічная велічыня, адна з асноўных характарыстык матэрыі, што вызначае яе інертныя і гравітацыйныя ўласцівасці;
2) колькасць рэчыва ў якім-н. прадмеце, а таксама само рэчыва, з якога складаецца прадмет (напр. м. планеты);
3) велічыня, якой вымяраецца колькасць рэчыва ў целе;
4) бясформеннае цестападобнае рэчыва (напр. расплаўленая м. металу);
5) вялікая колькасць, мноства чаго-н. (напр. м. абломкаў, м. уражанняў);
6) вялікая група насельніцтва; група людзей з агульнымі інтарэсамі (напр. студэнцкая м.).
маса́ж
(фр. massage)
расціранне цела з лячэбнымі мэтамі.
маса́кра
(англ. massacre)
забойства, павальнае знішчэнне, бойня.
маседуа́н
(фр. macédoine)
страва з варанай гародніны і фруктаў пад соусам.
масіко́т
(фр. massicot)
жоўтая разнавіднасць глёту, выкарыстоўваецца пры вырабе жоўтай фарбы, свінцовых бяліл.
масі́раваць2
(рус. массировать, ад фр. masser)
сканцэнтроўваць у адным месцы вялікую масу (войск, авіяцыі і інш.).
масі́ў
(фр. massif = цяжкавагавы, ад лац. massa = глыба, камяк)
1) горнае ўзвышша аднароднай геалагічнай будовы (горны м.);
2) шырокая прастора, аднастайная па якіх-н. прыметах (напр. лясны м.).
масі́ўны
(фр. massif)
які мае вялікую масу, аб’ём; цяжкавагавы.
ма́ска
(фр. masque < ст.-іт. mascara, ад ар. mashara = насмешка)
1) накладка на твар у форме звярынай морды або чалавечага аблічча, якую надзяваюць у час спектакляў, маскарадаў або проста накладка з прарэзамі для вачэй, каб не быць пазнаным;
2) засцерагальнае прыстасаванне для твару (напр. м. процівагаза);
3) слой накладзенага на твар лекавага саставу, крэму і інш.;
4) перан. прытворства, якім спрабуюць скрыць што-н. (напр. м. абыякавасці);
5) адліўка з гіпсу, знятая з твару нябожчыка.