Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

полікарпі́чны

(ад полі- + гр. karpos= плод)

мнагаплодны;

п-ыя расліны — расліны, якія цвітуць і пладаносяць многа разоў у сваім жыцці (параўн. монакарпічны).

полікрышта́ль

(ад полі- + крышталь)

цвёрдае цела, якое складаецца з вялікай колькасці крышталічных зерняў, размешчаных хаатычна (параўн. монакрышталь).

полілінгві́зм

(ад полі- + лац. lingua = мова)

шматмоўе.

полімагістра́ль

(ад полі- + магістраль)

пучок паралельных або амаль паралельных ліній аднаго або некалькіх відаў транспарту паміж аднымі і тымі ж раёнамі і вузлавымі цэнтрамі.

полімарфі́зм

(ад полі- + -марфізм)

1) здольнасць аднаго і таго ж рэчыва крышталізавацца ў розных формах (параўн. таксама дымарфізм 1);

2) наяўнасць у межах аднаго віду раслін або жывёл асобін, якія рэзка адрозніваюцца паміж сабой (параўн. таксама дымарфізм 2).

полімарфі́чны

(гр. polymorphos)

тое, што і паліморфны.

полімасты́я

(ад полі- + гр. mastos = сасок)

наяўнасць у жывёлы або чалавека лішніх пар саскоў як прыроджаная загана развіцця.

полімерана́лагі

(ад палімеры + аналаг)

высокамалекулярныя злучэнні, у якіх пры хімічным ператварэнні не адбываецца змены ступені полімерызацыі або структуры асноўнага ланцуга.

полімербето́н

(ад палімеры + бетон)

бетон, у якім вяжучым рэчывам з’яўляецца сінтэтычны палімер.

полімергамо́лагі

(ад палімеры + гр. homologos = адпаведны)

высокамалекулярныя злучэнні, макрамалекулы якіх пабудаваны з аднолькавых груп атамаў і адрозніваюцца ступенню полімерызацыі.