Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мікрадысе́кцыя

(ад мікра + лац. dissectio = рассячэнне)

тое, што і мікрургія.

мікраза́ўрыі

(н.-лац. microsauria)

атрад вымерлых земнаводных, якія лічацца зыходнымі формамі сучасных атрадаў хвастатых і бязногіх.

мікразо́нд

(ад мікра- + зонд)

зонд (прыбор для даследавання свідравін) невялікага памеру.

мікраіндыка́тар

(ад мікра- + індыкатар)

прыбор для дакладнага вымярэння даўжынь і для праверкі правільнасці формы і ўзаемнага размяшчэння дэталей машын.

мікраінтэрферо́метр

(ад мікра- + інтэрферометр)

прыбор для кантролю дакладнасці апрацоўкі паверхняў, вымярэння таўшчыні плёнак і інш.; спалучэнне мікраскопа і інтэрферометра.

мікраінфа́ркт

(ад мікра- + інфаркт)

дробнаачаговы інфаркт міякарда.

мікракалькуля́тар

(ад мікра- + калькулятар)

невялікі прыбор з электронна-вылічальным устройствам, разлічаны на выкананне арыфметычных дзеянняў.

мікракама́нда

(ад мікра- + каманда)

код адной або некалькіх мікрааперацый, якія выконваюцца на працягу аднаго элементарнага такта работы электронна-вылічальнай машыны.

мікракапсулі́раванне

(ад мікра- + лац. capsula = каробачка)

стварэнне тонкай трывалай абалонкі вакол асобных цвёрдых часцінак або кропляў вадкасці; выкарыстоўваецца пры вытворчасці лякарстваў, каталізатараў і інш.

мікракарата́ж

(ад мікра- + каратаж)

метад даследавання геалагічнага разрэзу ў буравой свідравіне шляхам вымярэння электрычнага супраціўлення горных парод.