Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мі́на1

(ням. Mine, ад фр. mine)

1) разрыўны снарад, які выкарыстоўваецца як сродак загароды на сушы і моры (напр. супрацьтанкавая м., плывучая м.);

2) снарад для стральбы з мінамёта (напр. асколачная м., фугасная м.).

мі́на2

(іт. mina)

выраз твару;

рабіць вясёлую міну пры дрэннай гульні — пад знешняй весялосцю спрабаваць схаваць нездавальненне.

мі́на3

(лац. mina, ад гр. mna)

грашовая і вагавая адзінка на Стараж. Усходзе і ў Стараж. Грэцыі.

мінара́т

(ад лац. minor = меншы)

1) парадак атрымання спадчыны ў феадальным і буржуазным праве, калі маёмасць пераходзіць малодшаму ў сям’і або ў родзе (проціл. маярат);

2) маёмасць, якая перадаецца на аснове такога права.

мінары́ты

[ад лац. (fratres) minores = меншыя браты]

члены манаскага каталіцкага ордэна францысканцаў.

мінарэ́т

(фр. minaret < тур. mināre, ад ар. mināra = месца асвятлення)

вежа мячэці, з якой муэдзіны заклікаюць мусульман на малітву.

міната́ўр

(гр. Minotauros)

міфічная пачвара з целам чалавека і галавой быка, якую крыцкі цар Мінос карміў жывымі людзьмі.

мінда́ліна

(ад міндаль)

1) ядро міндальнага арэха;

2) залоза ў глотцы, падобная па форме на міндальны арэх.

мінда́ль

(рус. миндаль, ад гр. amygdalon)

дрэвавая або кустовая расліна сям. ружакветных з простым лісцем і адзіночнымі белымі або ружовымі кветкамі, а таксама плады гэтай расліны ў выглядзе арэхаў авальнай формы; пашырана пераважна ў субтрошках, на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.

мінезі́нгеры

(ням. Minnesinger, ад Minne = каханне + Singer = пясняр)

сярэдневяковыя нямецкія паэты-спевакі (12—13 ст.), якія перанялі традыцыі правансальскіх трубадураў, апявалі рыцарскую доблесць і служэнне каханай.