Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міка-

(гр. mykes = грыб)

першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да грыбоў.

мікабактэ́рыі

(ад міка- + бактэрыі)

бактэрыі, роднасныя актынаміцэтам, жывуць у глебе, некаторыя — узбуджальнікі туберкулёзу, праказы і інш.

мікабіёнт

(ад міка- + біёнты)

гетэратрофны грыб у складзе вегетатыўнага цела лішайніку.

мікабла́ст

(н.-лац. micoblastus)

накіпны сумчаты лішайнік сям. лецыдзеевых, які расце на ствалах і галінках хвойных дрэў, на раслінных рэштках, камянях.

міка́да

(рус. мікадо, ад яп. mi kado = высокая брама)

гіст. тытул японскага імператара.

мікале́кс

(ад лац. mica = слюда + lectus = адборны)

пластмаса са слюды і цэментуючых рэчываў, выкарыстоўваецца як электраізаляцыйны матэрыял .

мікаліты́чны

(ад міка- + гр. lytikos = які растварае)

здольны раствараць міцэлій мікраскапічных грыбоў (напр. м-ыя бактэрыі).

мікало́гія

(ад міка- + -логія)

раздзел батанікі, які вывучае грыбы.

мікані́т

(ад лац. mica = слюда)

шараваты ізаляцыйны матэрыял, выраблены з лісткоў слюды, склееных лакам; выкарыстоўваецца ў электратэхніцы.

мікаплазмо́з

(ад мікаплазмы)

хранічная інфекцыйная хвароба птушак, якая выклікаецца мікаплазмамі.