Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

мі́ра1

(гр. myron, ад myrrha = смала)

пахучы алей, які ўжываецца ў хрысціянскіх царкоўных абрадах.

мі́ра2

(гр. myrrha)

духмяная смала, якая здабываецца з кары некаторых трапічных дрэў, выкарыстоўваецца ў медыцыне.

мі́ра3

(фр. mire = мушка, прыцэл)

празрыстая або паўпразрыстая пласцінка з нанесеным на яе малюнкам у выглядзе палос; выкарыстоўваецца для вызначэння распазнавальнай здольнасці аптычных прыбораў і фотаматэрыялаў.

мірабе́ль

(фр. mirabelle)

пладовае дрэва, сліва з жоўтымі пладамі, а таксама плод гэтага дрэва.

міра́біліс

(н.-лац. mirabilis)

травяністая расліна сям. ніктагінавых з зубчастым лісцем і лейкападобнымі невялікімі кветкамі разнастайнай афарбоўкі, якая пашырана ў Амерыцы; на Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная; начная прыгажуня.

мірабілі́т

(ад лац. mirabilis = дзіўны, незвычайны)

мінерал класа сульфідаў, гідрат сернакіслага натрыю, белы або бясколерны, сыравіна для атрымання соды; глаўберава соль.

міра́ж

(фр. mirage)

1) аптычная з’ява ў атмасферы, пры якой узнікаюць уяўныя адлюстраванні далёкіх наземных прадметаў у сувязі з пераламленнем сонечных праменяў у нераўнамерна нагрэтых слаях паветра (назіраецца ў пустынях, стэпах, на моры);

2) перан. нешта падманлівае, уяўнае.

міра́кль

(фр. miracle, ад лац. miraculum = цуд)

жанр сярэдневяковай заходнееўрапейскай вершаванай драмы рэлігійнага характару.

мірза́

(перс. mīrzā, ад âmir-zādä = сын эміра, князя)

1) тытул члена правячай дынастыі, а таксама буйных феадалаў у некаторых народаў Усходу;

2) сакратар, пісар, перапісчык у некаторых народаў Усходу.

мірмекады́я

(ад гр. myrmeks, -ekos = мурашка)

паўкустовая расліна сям. марэнавых з клубнепадобнай асновай сцябла, у шматлікіх поласцях якой жывуць мурашкі; пашырана ў Паўд.-Усх. Азіі і Паўн. Аўстраліі.