Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міл

(англ. mill = тысяча)

адзінка даўжыні ў сістэме англійскіх мер, роўная 0,0254 мм.

мілані́т

(ад гр. mylon = млын)

сланцаватая метамарфічная горная парода, якая ўтварылася пры руху мас горных парод па паверхні тэктанічных разрываў, пры пераціранні і сцісканні мінералаў зыходных парод.

міленары́зм

(ад лац. mille = тысяча + annus = год)

тое, што і хіліязм.

мілена́рыі

(ад лац. mille = тысяча + annus = год)

прыхільнікі міленарызму.

мілеры́т

(ад англ. W. Miller = прозвішча англ. мінералога (1801—1880)

мінерал класа сульфідаў латунна-жоўтага колеру, які ўваходзіць у склад медна-нікелевых руд.

міле́сіма

(ісп. milesimo = тысячны)

дробная разменная манета Чылі, роўная тысячнай частцы эскуда.

мілеф’ёрэ

(іт. millefiori = тысяча кветак)

разнавіднасць мастацкага шкла і эмалі.

мілі-

(лац. mille = тысяча)

першая састаўная частка складаных слоў, якая абазначае тысячную долю адзінкі меры, названай у другой частцы слова.

міліампе́р

(ад мілі- + ампер)

адзінка сілы электрычнага току, роўная тысячнай частцы ампера.

міліамперме́тр

(ад мілі- + амперметр)

прыбор для вымярэння сілы электрычнага току ў міліамперах.