Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

міф

(гр. mythos = паданне)

1) старажытнае народнае паданне пра легендарных герояў, багоў, пра паходжанне свету і з’яў прыроды;

2) перан. вымысел, выдумка.

міфало́гія

(гр. mythologia, ад mythos = паданне + logos = вучэнне)

1) сукупнасць міфаў якога-н. народа (напр. грэчаская м.);

2) навука, якая вывучае міфы.

міфама́н

(ад міф + ман)

чалавек, якому ўласціва міфаманія.

міфама́нія

(ад міф + манія)

анамальная схільнасць да выдумак, фантазіравання, апавядання неверагодных гісторый.

міфі́чны

(гр. mythikos)

1) звязаны з міфамі;

2) перан. авеяны паданнямі, легендарны; казачны.

міфо́лаг

(ад міф + -лаг)

спецыяліст у галіне міфалогіі.