Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

кінасеа́нс

(ад кіна- + сеанс)

час, на працягу якога дэманструецца фільм, а таксама сама дэманстрацыя яго.

кінасту́дыя

(ад кіна- + студыя)

прадпрыемства па вытворчасці кінафільмаў, дзе спалучаюцца мастацка-творчыя і вытворча-тэхнічныя працэсы.

кінасцэна́рый

(ад кіна- + сцэнарый)

літаратурны твор, на аснове якога ствараецца кінафільм.

кінатрыло́гія

(ад кіна- + трылогія)

тры кампазіцыйна самастойныя кінафільмы, звязаныя агульнасцю сюжэту.

кінатэадалі́т

(ад кіна- + тэадаліт)

прыбор для кіназдымкі лятальнага апарата, каб дакладна вызначыць траекторыю палёту.

кінатэа́тр

(ад кіна- + тэатр)

памяшканне для публічнай дэманстрацыі кінафільмаў.

кінатэ́ка

(ад кіна- + -тэка)

збор, архіў кінафільмаў і іншых кінаматэрыялаў.

кінатэ́хніка

(ад кіна- + тэхніка)

галіна тэхнікі, звязаная з вытворчасцю і дэманстрацыяй кінафільмаў.

кінафа́брыка

(ад кіна- + фабрыка)

прадпрыемства, якое займаецца вытворчасцю кінафільмаў.

кінафестыва́ль

(ад кіна- + фестываль)

агляд твораў кінамастацтва, прысвечаных агульнай тэме або пэўнай падзеі.