Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

бізо́н

(фр. bison, ад лац. bison)

паўночнаамерыканскі дзікі бык атрада парнакапытных.

бізо́нія

(ад бі- + зона)

назва амерыканскай і англійскай акупацыйных зон у Германіі 1946—1949 іт. пасля іх сепаратнага аб’яднання.

бізу́н

[польск. bizun, ад венг. bizony = так, сапраўды (словы, якія паўтараў той, каго лупцавалі)]

1) плецены з раменных палосак арапнік або вітая з ільну, канапель тоўстая пуга;

2) перан. сімвал грубай сілы, прымусу.

бікамералі́зм

(фр. bicamérisme)

двухпалатная структура парламента ў некаторых краінах.

бікарбана́ты

(ад бі- + карбанаты)

тое, што і гідракарбанаты.

бікаэ́ка

(н.-лац. bicoeca)

аднаклетачная водарасць сям. бікаэкавых, якая пашырана ў морах і прэсных вадаёмах.

біквадра́т

(ад бі- + квадрат)

мат. чацвёртая ступень.

біквадра́тны

(ад бі- + квадратны)

чацвёртай ступені;

б-ае ўраўненне — прыватны выпадак ураўнення чацвёртай ступені, рашэнне якога зводзіцца да рашэння квадратнага ўраўнення падстаноўкай y = x​2.

бікі́ні

(англ. Bikini = назва вострава ў Ціхім акіяне)

вельмі адкрыты купальны жаночы касцюм.

бікла́га, бакла́га

(тат. baklak)

невялікая драўляная ці металічная дарожная пасудзіна для вады, якую носяць на рэмені.