Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

маргары́н

(фр. marganne, ад гр. margaron = перл, жэмчуг)

харчовы прадукт з сумесі жывёльнага тлушчу, алею, малака, араматычных рэчываў.

маргары́тка

(фр. marguerite)

травяністая расліна сям. складанакветных з буйнымі рознакаляровымі кветкамі, пашыраная ў Еўропе, Малой Азіі і Паўн. Амерыцы; вырошчваецца як дэкаратыўная; стакротка.

маргіна́л

(фр. marginal = пабочны, крайні)

чалавек, які знаходзіцца ў прамежкавым становішчы паміж якімі-н. сацыяльнымі групамі, страціў ранейшыя грамадскія сувязі і не прыстасаваўся да новых умоў жыцця; асоба, якая знаходзіцца на перыферыі грамадства (люмпен, бадзяга і інш.).

маргіна́ліі

(н.-лац. marginalia, ад лац. marginalis = які знаходзіцца на краі)

1) паметы чытача на палях кнігі або рукапісу;

2) загалоўкі, змешчаныя на палях кнігі.

маргіна́льны

(лац. marginalis)

змешчаны на палях кнігі, рукапісу.

мардава́ць

(польск. mordować, ад с.-в.-ням. morden)

мучыць, таміць, знясільваць.

мардэ́нт

(іт. mordente)

муз. меладычнае ўпрыгожанне, якое ўтвараецца хуткім выкананнем пасля асноўнага гуку дапаможнага (верхняга або ніжняга) і паўтарэннем асноўнага (гл. мелізмы).

ма́ржа

(фр. marge = край, мяжа)

l) розніца паміж двума пэўнымі паказчыкамі, напр. пры набыцці каштоўных папер — паміж цаной пакупніка і цаной прадаўца;

2) гандлёвая нацэнка, якая ўстанаўліваецца прамысловымі прадпрыемствамі;

3) сума грошай, якія выплачваюцца разліковай палаце брокерам або брокеру кліентамі для пакрыцця неспрыяльных ваганняў у вартасці ф’ючэрснага кантракта (гл. ф’ючэрс) пасля яго рэгістрацыі.

маржыналі́зм

(ад фр. marginal — гранічны)

адзін з метадалагічных прынцыпаў палітэканоміі, заснаваны на выкарыстанні гранічных велічынь пры аналізе эканамічных з’яў.

маржына́льны

(фр. marginal)

экан. блізкі да мяжы, амаль стратны.