ма́ржа

(фр. marge = край, мяжа)

l) розніца паміж двума пэўнымі паказчыкамі, напр. пры набыцці каштоўных папер — паміж цаной пакупніка і цаной прадаўца;

2) гандлёвая нацэнка, якая ўстанаўліваецца прамысловымі прадпрыемствамі;

3) сума грошай, якія выплачваюцца разліковай палаце брокерам або брокеру кліентамі для пакрыцця неспрыяльных ваганняў у вартасці ф’ючэрснага кантракта (гл. ф'ючэрс) пасля яго рэгістрацыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)