Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прэцызі́йны

(ад фр. précision = дакладнасць)

які вызначаецца высокай дакладнасцю, напр. п. станок або электравымяральны прыбор.

прэцыпітава́ць

(лац. praecipitare = скідаць уніз)

выклікаць выдзяленне з раствору якога-н. прадукту ў выглядзе асадку.

прэцыпіта́т

(лац. praecipitatus = скінуты ўніз)

1) асадак;

2) фосфарнае ўгнаенне ў выглядзе белага парашку.

прэцыпіта́цыя

(лац. praecipitatio = скіданне)

1) рэакцыя, якая прыводзіць да выдзялення з раствору нерастваральных прадуктаў у выглядзе асадку;

2) асаджэнне антыгена (напр. экстракту бактэрый) з фізіялагічнага раствору пад уплывам спецыфічнай (антымікробнай) сывараткі.

прэцыпіці́ны

(ад лац. praecipitare = скідаць уніз)

спецыфічныя рэчывы (антыцелы), якія з’яўляюцца ў арганізме чалавека і жывёл пасля ўвядзення іншародных бялкоў.

прэцэдэ́нт

(лац. praecedens, -ntis = папярэдні)

1) выпадак ці ўчынак, які адбыўся ў мінулым і служыць прыкладам ці апраўданнем такіх жа выпадкаў ці ўчынкаў у будучым;

2) рашэнне суда, якое прымаецца за ўзор пры рашэнні аналагічных выпадкаў.

прэцэ́сія

(лац. praecessio = папярэднічанне)

рух восі ўласнага вярчэння цвёрдага цела, пры якім яна апісвае кругавую канічную паверхню.

прэюдыцыя́льны

(лац. praeiudicialis)

які з’яўляецца падставай для вырашэння ў судзе дадзенай справы.