Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

прэсты́сіма

(іт. prestissimo)

вельмі хутка, хутчэй за прэста (пра тэмп выканання музычнага твора).

прэсшпа́н

(ням. Preß span)

уст. шчыльна спрасаваны, глянцаваны кардон.

прэс-аташэ́

(фр. presse-attaché)

супрацоўнік дыпламатычнага прадстаўніцтва (пасольства, місіі і інш.) па пытаннях друку і інфармацыі.

прэс-бюро́

(англ. press-bureau)

1) бюро друку, інфармацыйны аддзел у пасольствах, прадстаўніцтвах;

2) рэдакцыйны апарат для абслугоўвання прэсы, створаны на перыяд работы з’ездаў, канферэнцый, нарад.

прэс-канферэ́нцыя

(англ. press-conference)

сустрэча дзяржаўных, палітычных, грамадскіх ці навуковых дзеячаў з прадстаўнікамі друку для паведамлення якіх-н. звестак.

прэс-клішэ́

(ад прэса + клішэ)

аддзел пры тэлеграфных агенцтвах, які вырабляе і забяспечвае прэсу гатовымі клішэ.

прэс-клу́б

(ад прэса + клуб)

клуб журналістаў.

прэс-пап’е́

(фр. presse-papier, ад presse = ціснуць + papier = папера)

1) прыналежнасць пісьмовага прыбора ў выглядзе драўлянага, мармуровага ці іншага бруска або выгнутай пласцінкі з лісткамі прамакаткі;

3) цяжкі прадмет з бронзы, мармуру, якім прыціскаюць паперы, дакументы, каб яны не раскідаліся.

прэс-рэлі́з

(англ. press-release = выпуск для прэсы)

спецыяльныя бюлетэні для работнікаў органаў масавай інфармацыі.

прэс-фо́рма

(ням. Pressform)

прыстасаванне для вырабу аб’ёмных рэчаў, дэталей шляхам прасавання.