Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эпіка́рд, эпіка́рдый

(ад эпі + гр. kardia = сэрца)

анат. унутраны лісток перыкарда.

эпіко́кум

(н.-лац. epicoccum)

недасканалы грыб сям. меланконіевых, які развіваецца на лісці жоўтага лубіну.

эпіко́тыль

(ад эпі- + гр. kotyle = паглыбленне)

частка сцябла ў расткоў раслін паміж семядолямі і першымі лістамі.

эпікру́за

(гр. epikrusis = выхад)

канцавая частка тактаметрычнага перыяду, што адкрываецца анакрузай.

эпікры́з

(гр. epikrisis = вызначэнне)

заключэнне ўрача ў гісторыі хваробы, якое тлумачыць прычыны хваробы, яе праходжанне, лячэнне і зыход.

эпікурэ́ец

(гр. epikureios)

1) паслядоўнік эпікурэізму;

2) перан. чалавек, які вышэй за ўсё ставіць асабістае задавальненне і асалоду.

эпікурэі́зм

(ад гр. epikureios)

1) філасофска-этычнае вучэнне, якое заснавана на сістэме поглядаў старажытнагрэчаскага філосафа Эпікура, для якога разумная асалода — найвышэйшая радасць;

2) светапогляд, які ўзнік на глебе скажонага тлумачэння вучэння Эпікура як імкненне да задавальнення пачуццёвых інстынктаў і дасягнення асабістых выгад;

3) перан. схільнасць да пачуццёвага задавальнення, распешчанага жыцця.

эпіле́псія

(гр. epilepsia)

хранічная хвароба галаўнога мозгу, якая выклікае сутаргавыя прыступы са стратай прытомнасці; падучая хвароба.

эпіле́птык

(гр. epileptikos)

чалавек, які хварэе на эпілепсію.

эпілімніён

(ад эпі- + гр. limnion = азярцо)

верхні слой вады ў азёрах.