Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эпо́д

(гр. epodos)

лірычны верш у антычным вершаскладанні, у якім доўгія радкі чаргуюцца з кароткімі.

эпо́нж

(фр. eponge = губка)

баваўняная або шаўковая тканіна з пражы фасоннага кручэння, якая мае губчатую паверхню, нібы пакрытую вузельчыкамі.

эпо́ха

(гр. epoche = прыпынак)

1) перыяд часу ў развіцці прыроды, грамадства, навукі і г.д., які адрозніваецца ад другога такога ж перыяду значнымі зменамі, падзеямі (напр. э. Адраджэння);

2) частка геалагічнага перыяду (напр. верхняя э. мелавога перыяду мезазойскай эры);

3) астр. момант, з якога пачынаецца адлік часу, звязаны з рухам якога-н. нябеснага цела.