эпейрагене́з
(ад гр. epeiros = суша + -генез)
геал. павольныя падніманні і апусканні зямной кары, якія адбываюцца пастаянна пад уплывам працэсаў, што развіваюцца ў падкорных масах.
эпейрагені́чны
(ад гр. epeiros = суша + genos = паходжанне);
э-ыя рухі — тое, што і эпейрагенез.
эпейрафарэ́з
(ад гр. epeiros = суша + phoreo = пераношу)
гарызантальнае перамяшчэнне мацерыкоў, абумоўленае працэсамі, што адбываюцца ў нетрах Зямлі.
эпенды́ма
(гр. ependyma = верхняе адзенне)
тонкая абалонка, што высцілае жалудачкі галаўнога мозгу і цэнтральны канал спіннога мозгу.
эпентэ́за
(гр. epenthesis = устаўка)
лінгв. з’яўленне дадатковага гуку ў складзе слова.