Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эндасты́ль

(ад энда- + гр. stylos = палачка)

канаўка, размешчаная на брушным баку глоткі ў ланцэтніка, лічынак міног.

эндатаксі́ны

(ад энда- + таксіны)

таксіны, якія вызваляюцца пры распадзе мікробаў (параўн. экзатаксіны).

эндатро́фны

(ад энда- + -трофны);

э-ыя арганізмы — тое, што і эндапаразіты.

эндатэ́лій

(ад энда- + гр. thele = сасок)

клеткі, якія высцілаюць унутраную паверхню крывяносных і лімфатычных сасудаў.

эндатэрмі́чны

(ад энда- + тэрмічны)

які паглынае цяпло;

э-ыя рэакцыі — хімічныя рэакцыі, якія адбываюцца з убіраннем цяпла (напр. разлажэнне вапняку на нягашаную вапну і вуглякіслы газ).

эндатэрмі́я

(ад энда- + -тэрмія)

тое, што і дыятэрмія.

эндаэкагене́з

(ад энда- + экагенез)

біял. ператварэнне фітацэнозу пад уплывам змены асяроддзя самім фітацэнозам.

эндо́смас

(ад энда- + осмас)

біял. прасочванне (дыфузія) вадкасцей і некаторых раствораных рэчываў са знешняга асяроддзя ў клетку (проціл. экзосмас).

э́ндсы

(англ. ends = літар. канцы)

абрэзкі дошак да 2,4 м даўжыні (параўн. дылены).

э́ндшпіль

(ням. Endspiel, ад Ende = канец + Spiel = ігра)

заключная стадыя шахматнай або шашачнай партыі (параўн. дэбют 2, мітэльшпіль).