Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

эндамі́цэс

(н.-лац. endomyces)

сумчаты грыб сям. эндаміцэтавых, які развіваецца ў глебе, на шапкавых грыбах і пладах памідораў.

эндао́ст

(ад энда- + гр. osteon = косць)

валакністая абалонка, якая пакрывае косць з боку ўнутрымазгавой поласці.

эндапаразі́ты

(ад энда- + паразіты)

паразіты, якія жывуць унутры жывёльнага або расліннага арганізма (напр. глісты).

эндапла́зма

(ад энда- + плазма)

унутраны, прылеглы да ядра слой цытаплазмы жывёльных і раслінных клетак.

эндапо́фізы

(ад энда- + гр. apophysis = адростак)

адросткі ўнутранай паверхні панцыра ракападобных, якія служаць для прымацавання мускульных пучкоў.

эндарадыёзо́нд

(ад энда- + радыёзонд)

мініяцюрнае радыёперадавальнае ўстройства ў выглядзе пілюлі, якая лёгка глытаецца чалавекам і перадае інфармацыю аб ціску, тэмпературы, кіслотнасці і іншых працэсах у страўніку і кішэчніку.

эндартэрыі́т

(ад энда- + артэрыіт)

запаленне ўнутранай абалонкі артэрыі.

эндасаматы́чны

(ад энда- + гр. soma = цела);

э-ыя органы — органы, не звязаныя непасрэдна з навакольным асяроддзем.

эндасімбіёз

(ад энда- + сімбіёз)

сімбіёз арганізмаў аднаго віду.

эндаскапі́я

(ад энда- + -скапія)

агляд унутраных поласцей арганізма (страўніка, стрававода, мачавога пузыра і інш.) эндаскопам.