Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

электраанальгезі́я

(ад электра- + анальгезія)

пазбаўленне болевай адчувальнасці арганізма пры дапамозе электрычнасці.

электраарга́н

(ад электра- + арган)

электрамузычны інструмент, які па сваёй будове і гучанню падобны на арган.

электраармату́ра

(ад электра- + арматура)

сукупнасць устройстваў, якімі замацоўваюць электрычныя лямпы, падводзяць да іх ток, засцерагаюць ад пашкоджанняў, размяркоўваюць святло і інш.

электрааўтама́тыка

(ад электра- + аўтаматыка)

сукупнасць электрычных устройстваў або сістэм кіравання тэхнічнымі працэсамі, што дзейнічае без непасрэднага ўдзелу чалавека.

электрагастрагра́фія

(ад электра- + гастра- + -графія)

метад функцыянальнага даследавання страўніка, заснаваны на рэгістрацыі электрычных патэнцыялаў, што з’яўляюцца ў яго мышцах.

электрагіта́ра

(ад электра- + гітара)

гітара з электрычным узмацненнем гуку (звычайна ў джазе, эстрадным ансамблі).

электрагра́фія

(ад электра + -графія)

палігр. сукупнасць электрычных і магнітных спосабаў друкавання.

электрадамкра́т

(ад электра- + дамкрат)

грузапад’ёмны механізм з электрычным прыводам.

электрадына́міка

(ад электра- + дынаміка)

раздзел фізікі, які вывучае законы руху і ўзаемадзеяння электрычных зарадаў і звязаных з імі з’яў (параўн. электрастатыка).

электрадынамо́метр

(ад электра- + дынамометр)

прыбор для вымярэння сілы электрычнага току.