Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

ра́мпа

(фр. rampe = схіл)

1) нізкі выступ, які аддзяляе авансцэну ад глядзельнай залы;

2) асвятляльная апаратура, якая змяшчаецца за такім бар’ерам.

рамс

(англ. rams = бараны)

від азартнай картачнай гульні.

рамулярыёз

(ад рамулярыя)

белая плямістасць лісця, хвароба раслін, якая выклікаецца рамулярыямі.

рамуля́рыя

(н.-лац. ramularia)

недасканалы грыб сям. маніліевых, які развіваецца на лісці люцэрны, рутвіцы, суніц.

рамфары́нх

(ад гр. rhamphos = дзюба + rynchos = морда)

лятучы яшчар атрада птэразаўраў, які жыў у юрскім перыядзе; сківіцы яго з рэдкімі буйнымі зубамі мелі ў рыльнай частцы форму дзюбы.

рамфатэ́ка

(ад гр. rhamphos = дзюба + -тэка)

рагавы чахол на паверхні дзюбы птушак.

рамштэ́кс

(англ. rump-steaks = кавалкі выразкі)

адбіты і падсмажаны ў сухарах скрылік ялавічыны.