Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

радыелюмінесцэ́нцыя

(ад радые- + люмінесцэнцыя)

люмінесцэнцыя, выкліканая ўздзеяннем магутнай крыніцы выпрамянення.

радыеміметы́чны

(ад радые- + гр. mimetikos = які пераймае);

р-ыя рэчывы — хімічныя злучэнні, якія выклікаюць у біялагічных аб’ектах змены, падобныя да тых, якія ўзнікаюць пасля біялагічнага дзеяння выпрамяненняў.

радыемута́цыі

(ад радые- + мутацыя)

раптоўныя спадчынныя змены прымет або ўласцівасцей арганізма, якія ўзніклі пад уздзеяннем іанізуючага выпрамянення.

радыепратэ́ктары

(ад радые- + пратэктар)

рэчывы, увядзенне якіх у арганізм перад апраменьваннем змяншае ўздзеянне іанізуючага выпрамянення.

радыерэзістэ́нтнасць

(ад радые- + рэзістэнтнасць)

здольнасць арганізма, асобных тканак або клетак вытрымліваць высокія дозы іанізуючага выпрамянення.

радыесенсібіліза́цыя

(ад радые- + сенсібілізацыя)

павышэнне адчувальнасці арганізмаў да іанізуючага выпрамянення пад уздзеяннем хімічных або фізічных фактараў.

радыескапі́я

(ад радые- + -скапія)

прасвятленне цел рэнтгенаўскімі прамянямі, якое праводзіцца ў медыцыне і тэхніцы.

радыетаксемі́я

(ад радые- + таксемія)

атручванне арганізма радыеактыўнымі рэчывамі.

радые́тэа́тр

(ад радыё- + тэатр)

1) калектыў, які ажыццяўляе пастаноўку і выкананне спектакляў для перадачы па радыё;

2) адна з формаў радыёвяшчання на аснове драматургічных твораў.

радыетэрапі́я

(ад радые- + тэрапія)

лячэнне з дапамогай іанізуючых выпрамяненняў; выкарыстоўваецца пераважна пры злаякасных пухлінах.