Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

протастылі́я

(ад прота- + -стылія)

рухомае злучэнне верхняй сківіцы з мазгавым чэрапам без удзелу пад’язычнай дугі; існавала ў старажытных рыб групы акантодаў.

протафібры́лы

(ад прота- + фібрылы)

тоненькія бялковыя ніткі, з якіх складаюцца фібрылы.

протацэра́тапс

(ад прота- + цэратапс)

невялікі рагаты дыназаўр (цэратапс), які меў толькі зачаткавы насавы рог.

протацэ́рэбрум

(ад прота- + лац. cerebrum = мозг)

пярэдні ўчастак галаўнога мозгу ў членістаногіх.

протацэфало́н

(ад прота- + гр. kephale = галава)

участак галавы ракападобных з прымітыўным расчляненнем.

про́тый

(н.-лац. protium, ад гр. protos = першы)

самы лёгкі і найбольш пашыраны ізатоп вадароду.

про́філь

(фр. profil)

1) абрыс, від збоку (пераважна аб галаве чалавека);

2) від, форма чаго-н. у разрэзе, напр. участка зямной паверхні;

3) сукупнасць рыс і асаблівасцей якой-н. спецыяльнасці, прадпрыемства або навучальнай установы (напр. спецыяліст шырокага профілю).