Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ПрадмоваСкарачэнніКніга ў PDF/DjVu

глаўкані́т

(ад гр. glaukos = блакітна-зялёны)

мінерал класа сілікатаў зялёнага колеру; выкарыстоўваецца як мінеральная фарба, як калійнае ўгнаенне і для змякчэння жорсткасці вады.

глаўкафа́н

(ад гр. glaukos = блакітна-зялёны + phaino = паказваюся)

мінерал класа сілікатаў, групы амфіболаў цёмна-сіняга колеру, які трапляецца пераважна ў метамарфізаваных сланцах.

глаўкацы́сціс

(н.-лац. glaucocystis)

аднаклетачная або каланіяльная зялёная водарасць сям. аацысціевых, якая пашырана ў азёрах.

глаўко́ма

(гр. glaukoma = бяльмо)

хвароба вачэй, пры якой павышаецца ўнутраны ціск і зніжаецца зрок.

глахі́дый

(ад гр. glochis = наканечнік стралы)

лічынка некаторых прэснаводных пласціністажабравых малюскаў.

гле́ба

(лац. gleba = грудка зямлі)

1) верхні пласт зямлі, на якім расце расліннасць;

2) перан. аснова, апора.

гле́зер

(англ. glazer)

тое, што і каландр.

глей

(англ. gley)

1) слой глебы светлай афарбоўкі, які ўтварыўся пад уплывам жыццядзейнасці анаэробных бактэрый;

2) адклады на дне вадаёмаў, у склад якіх уваходзяць найдрабнейшыя часцінкі мінеральных і арганічных рэчываў.

глейко́метр

(ад гр. gleukos = салодкае віно + -метр)

прыбор для вызначэння колькасці цукру ў вінах.

гленады́ніум

(н.-лац. glenodinium)

аднаклетачная пірафітавая водарасць сям. перыдыніевых, якая пашырана ў планктоне прэсных, саланаватых і марскіх вадаёмаў.